Тысячы рэліквій выяўлена падчас археалагічных раскопак у горадзе Сіань

2021-02-20 15:28:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тысячы гістарычных рэліквій знойдзена ў горадзе Сіань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі, падчас будаўніцтва метро і рэалізацыі праекта пашырэння міжнароднага аэрапорта, паведамілі ў чацвер мясцовыя ўлады. "У час канікул з нагоды свята Вясны ў рамках праекта пашырэння міжнароднага аэрапорта каля тысячы археолагаў раскапалі больш за 4600 культурных рэліквій, у тым ліку больш за 3500 старажытных магільняў розных перыядаў, паведамілі ў правінцыйным інстытуце археалогіі.

Паводле даных Інстытута культурных рэліквій і археалогіі г. Сіань, за перыяд з красавіка 2020 года на будаўнічай пляцоўцы лініі гарадскога метрапалітэна знойдзена ў агульнай складанасці 1574 культурныя рэліквіі, а таксама 1356 старажытных магільняў. Акрамя таго, з 5 лютага ў гэтым раёне было выяўлена каля 140 рэліквій, уключаючы фарфор, заявілі ў гарадскім упраўленні па ахове культурнай спадчыны.-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ