Кітайцы патрацілі больш за 900 млрд юаняў на анлайн-шопінг падчас свята Вясны

2021-02-20 15:35:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія спажыўцы выдаткавалі 905,76 млрд юаняў падчас месячнага анлайн-шопінгу з нагоды свята Вясны, які завяршыўся ў чацвер. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР.

Паводле даных ведамства, у перыяд святочнага анлайн-шопінгу аб'ём анлайн-продажаў у сферы грамадскага харчавання вырас на 48,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як паведамілі ў ведамстве, аб'ём продажаў прадуктаў і паслуг для прыгатавання страў, якія падаюцца напярэдадні кітайскага Новага года, на 78,8% вышэй, чым годам раней.

У адказ на заклік урада пазбягаць непатрэбных паездак з мэтай прафілактыкі і кантролю COVID-19 многія кітайцы вырашылі праводзіць свята Вясны ў месцах пастаяннага пражывання або працы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ