У Кітаі назіраўся бум замежных грузавых рэйсаў падчас свята Вясны

2021-02-20 15:57:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле інфармацыі Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР, падчас свята Вясны ў Кітаі назіраўся рэзкі рост замежных грузавых рэйсаў. Сектар грамадзянскай авіяцыі краіны апрацаваў ў агульнай колькасці 2553 замежныя грузавыя рэйсы з 11 па 17 лютага. Гэта колькасць вырасла на 212,48% у гадавым вылічэнні ў параўнанні са святам Вясны ў 2020 годзе.

Характэрна, што ў пікавы дзень падарожжаў 17 лютага сектар абслужыў 302 замежныя грузавыя рэйсы. Падчас сямідзённых канікул у бягучым годзе ў сферы грамадзянскай авіяцыі краіны было выканана ўвогуле 47088 рэйсаў, прычым своечасовасць выканання дасягнула 96,17%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ