Пагадненне аб трансгранічным беспапяровым гандлі будзе спрыяць спрашчэнню працэдур гандлю Кітая з АЦР

2021-02-22 17:17:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рамачнае пагадненне аб спрашчэнні працэдур трансгранічнага беспапяровага гандлю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, якое ўступіла ў сілу 21 лютага, будзе актыўна спрыяць спрашчэнню працэдур гандлю Кітаі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР.

Пагадненне дазволіць у поўнай меры выкарыстаць перавагі Кітая і прадаставіць больш шырокія магчымасці для членаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Удзельнікамі пагаднення -- краіны ўздоўж "Пояса і шляху", развіццё трансгранічнага беспапяровага гандлю будзе ў значнай ступені спрыяць узаемазвязанасці гандлю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Пагадненне, ініцыяванае Эканамічнай і Сацыяльнай камісіяй ААН для Азіі і Ціхага акіяна, з'яўляецца першым шматбаковым пагадненнем па пытаннях трансгранічнага беспапяровага гандлю ў рамках ААН. Акрамя Кітая, да пагаднення ўжо далучыліся амаль 30 краін, у тым ліку Расія, Рэспубліка Карэя, Індыя і Інданэзія.

Пагадненне накіравана на паскарэнне рэалізацыі мер па спрашчэнні працэдур лічбавага гандлю ў інтарэсах гандлю і развіцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ