Кітай выявіў нафтагазавае радовішча ў Бахайскім заліве

2021-02-23 13:02:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская нафтавая карпарацыя CNOOC 22 лютага паведаміла, што выявіла ў Бахайскім заліве новае радовішча з меркаванымі агульнымі запасамі сырой нафты і прыроднага газу не менш за 100 млн тон у нафтавым эквіваленце.

Радовішча "Бачжун 13/02" знаходзіцца на сярэдняй глыбіні 23,2 м. Яно размешчана ў цэнтральнай частцы заліва, за 140 км ад горада Цяньцзінь.

Разведачная свідравіна на глыбіні 5223 метры натыкнулася на прадукцыйны нафтагазавы пласт таўшчынёй 346 м.

Паводле ацэнак CNOOC, сярэднясутачны аб'ём здабычы нафты і газу са свідравіны складае адпаведна 300 тон і 150 тыс. кубаметраў. У карпарацыі заявілі, што адкрыццё радовішча "Бачжун 13/02" -- буйны прарыў у разведачных работах у акваторыі Бахайскага заліва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ