Ван І прыняў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Савета ААН па правах чалавека

2021-02-23 13:03:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 лютага Кітай заклікаў усе краіны прыняць канцэпцыю правоў чалавека, якая ставіць на першае месца інтарэсы народа, а таксама цвёрда прытрымлівацца ідэі ўзаемасувязі ўніверсальнасці правоў чалавека з рэчаіснасцю ў кожнай з краін.

Міністр замежных спраў Ван І заявіў пра гэта, выступаючы па відэасувязі з Пекіна на пасяджэнні высокага ўзроўню ў рамках 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека /СПЧ ААН/. Ван І заклікаў усе краіны сістэматычна развіваць аспекты правоў чалавека і працягваць садзейнічаць міжнароднаму дыялогу і супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека.

Кітай знайшоў шлях развіцця правоў чалавека, які адпавядае яго нацыянальным умовам і патрэбам, зазначыў кіраўнік МЗС КНР. Сутыкнуўшыся з выбліскам COVID-19, урад КНР прытрымліваецца падыходу "народ вышэй за ўсё", у якасці галоўнага прыярытэту разглядае бяспеку і здароўе кожнага чалавека, а таксама прыкладае намаганні дзеля абароны жыцця і годнасці народа, дадаў Ван І. Паводле яго слоў, размеркаванне вакцын у свеце павінна быць справядлівым і ў асаблівасці даступным для краін, якія развіваюцца.

Што тычыцца Сіньцзяна, Ван І заявіў, што там ніколі не было так званага генацыду, прымусовай працы ці рэлігійнага прыгнёту. Закон КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган спрыяў значнаму зруху ад хваляванняў да закона і парадку, а таксама абараніў законныя правы і свабоды, якімі жыхары Сянгана карыстаюцца ў адпаведнасці з Асноўным законам, дадаў Ван І.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ