Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам ас-Сісі

2021-02-23 13:05:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 22 лютага ўвечары правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам ас-Сісі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Егіпет -- першая арабская і першае афрыканская дзяржава, якая вызначыла дыпламатычныя адносіны з КНР. Кітайска-егіпецкія адносіны – узор кітайска-арабскай і кітайска-афрыканскай салідарнасці і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, адзначыў ён.

Кітай адводзіць Егіпту важнае месца ў сваёй дыпламатыі, падтрымлівае намаганні егіпецкага боку ў абароне нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама падтрымлівае егіпецкі народ у выбары шляху развіцця, які адпавядае яго нацыянальным асаблівасцям. Кітай гатовы сумесна з Егіптам паглыбляць палітычны ўзаемадавер, рашуча падтрымліваць адзін аднаго, умацоўваць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных справах, абараняць міжнародную непрадузятасць і справядлівасць.

Кітай гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з егіпецкай бокам у галіне вакцын, падтрымаць сусветную супольнасць у згуртаванай барацьбе з эпідэміяй і спрыяць стварэнню супольнасці адзінай аховы здароўя чалавецтва, сказаў старшыня КНР. Ён адзначыў, што практычнае супрацоўніцтва Кітая і Егіпта, пераадолеўшы ўплыў эпідэмічнай сітуацыі, захоўвае добрую дынаміку развіцця. Паслядоўна прасоўваюцца буйныя праекты супрацоўніцтва, таксама актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў такіх галінах, як правапрымяненне і бяспека, касманаўтыка. Бакі павінны ўзмацніць спалучэнне стратэгій развіцця, сумесна і згуртавана будаваць "Пояс і шлях". Кітай падтрымлівае інвестыцыі большай колькасці кітайскіх кампаній у Егіпце, а таксама выказвае гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва з егіпецкім бокам у такіх сферах, як будаўніцтва інфраструктуры, вытворчыя магутнасці, навука і тэхніка, каб вывесці ўсебаковае стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма краінамі на новы ўзровень.

У сваю чаргу, А. Ф. ас-Сісі адзначыў, што сёлета спаўняецца 65 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Егіптам і Кітаем. Глыбокае сяброўства Кітая і Егіпта, трывалыя і сяброўскія міждзяржаўныя адносіны і цеснае супрацоўніцтва ў міжнародных справах эфектыўна прасоўваюць інтарэсы народаў дзвюх дзяржаў. Егіпет цвёрда падтрымлівае прынцыповую пазіцыю Кітая па пытаннях, звязаных з Сянганам, Сіньцзянам і Тайванем, а таксама выступае супраць умяшання ва ўнутраныя справы Кітая пад падставай абароны правоў чалавека.

Паводле яго слоў, егіпецкі бок вітае кітайскія прадпрыемствы для інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў Егіпце. Егіпет мае намер сумеснымі з кітайскім бокам намаганнямі далей прасоўваць усебаковае стратэгічнае партнёрства. Егіпет удзячны Кітаю за каштоўную падтрымку, што аказваецца бесперапынна Афрыцы і краінам, якія развіваюцца, у барацьбе з эпідэміяй.

Егіпет выказаў таксама спадзяванне на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва з Кітаем у галіне вакцын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ