Першая партыя кітайскай вакцыны ад COVID-19 дастаўлена ў Каір

2021-02-24 15:37:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першая партыя вакцыны ад COVID-19, перададзеная Кітаем Егіпту, дастаўлена ў Каір. Партыя вакцыны, прадстаўленая Сакратарыяту Лігі арабскіх дзяржаў, прыбыла тым жа рэйсам. Пасол Кітая ў Егіпце Ляа Ліцян і намеснік міністра аховы здароўя Егіпта Ваэль аль-Саэй правялі цырымонію перадачы вакцыны ў міжнародным аэрапорце Каіра.

Ляо Ліцян заявіў, што перадача вакцыны Егіпту з'яўляецца салідным крокам у рэалізацыі важнага кансенсусу кіраўнікоў дзвюх дзяржаў па супрацьэпідэмічным супрацоўніцтве, гэта наглядная інтэрпрэтацыя сумеснага будаўніцтва кітайска-арабскай і кітайска-егіпецкай супольнасці аховы здароўя, і з'яўляецца яшчэ адным рашучым крокам двух бакоў па пабудове супольнасці адзінага лёсу ў новую эпоху.

Паводле яго слоў, прадастаўленне вакцыны -- гэта практычнае дзеянне ў рэалізацыі заявы Кітая па ператварэнні вакцыны ў глабальную грамадскую карысць. Кітай гатовы аказваць Егіпту падтрымку і дапамогу ў межах сваіх магчымасцяў і спадзяецца, што Егіпет у самыя кароткія тэрміны атрымае перамогу над эпідэміяй і адновіць звыклы парадак эканамічнага і сацыяльнага жыцця.

Ваэль аль-Саэй ад імя ўрада Егіпта і народа краіны падзякаваў кітайскаму боку за вакцыну, а таксама выказаў удзячнасць Кітаю. Паводле яго слоў, ступень прыняцця і прызнання Егіптам кітайскай вакцыны ад COVID-19 надзвычай высокая. Пасля таго як Егіпет ухваліў экстранае прымяненне вакцыны вытворчасці Sinopharm, многія жыхары Егіпта гатовыя вакцынавацца.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ