У Кітаі палітыка падатковых прэферэнцый у інтарэсах падтрымкі барацьбы з беднасцю прынесла свой плён

2021-02-24 15:46:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У мінулым годзе ў Кітаі сума падатковага выліку ў рамках палітыкі падатковых прэферэнцый для падтрымкі барацьбы з беднасцю дасягнула 102,2 млрд юаняў. Паводле даных, апублікаваных у панядзелак на афіцыйным сайце Галоўнага дзяржаўнага падатковага ўпраўлення КНР, у 2019 і 2015 гг. гэты паказчык складаў 74,2 млрд і 26,3 млрд юаняў адпаведна, пры гэтым яго сярэднегадавыя тэмпы росту склалі больш чым 30%. У 2020 годзе сукупная выручка 4500 кампаній, якія прадаюць прадукцыю з бедных раёнаў па ўсёй краіне, вырасла на 32,9%, пазначаецца ў заяве са спасылкай на даныя рахункаў-фактур аб выплаце падатку на даданую вартасць. Тэмпы росту гэтага паказчыка апынуліся на 19,4 працэнтнага пункта больш, чым у 2019 годзе, што сведчыць пра поспех намаганняў Кітая па скарачэнні беднасці за кошт спажывання.

Кітай пачаў поўнамаштабную барацьбу з беднасцю ў 2012 годзе. Пасля васьмі гадоў у краіне ад крайняй беднасці пазбавілася ўсё сельскае насельніцтва, і з усіх збяднелых паветаў быў зняты ярлык "бедны".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ