Кітай выступае супраць звязанай з Сіньцзянам ініцыятывы ніжняй палаты парламента Канады

2021-02-24 15:47:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выступае супраць звязанай з Сіньцзянам прапановы, вынесенай на разгляд Палаты абшчын парламента Канады, і кітайскі бок ужо зрабіў сур'ёзнае прадстаўленне Канадзе з нагоды гэтага рашэння. Пра гэта заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Ван Вэньбінь у адказ на просьбу пракаментаваць паведамленні СМІ аб зацвярджэнні Палатай абшчын Канады прапановы, каб заклікаць урад Джасціна Трудо прызнаць, што Кітай здзяйсняе генацыд у Сіньцзяне. Акрамя таго, канадскія парламентарыі таксама заклікалі прыняць меры супраць правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне.

«Гэтая ініцыятыва сур'ёзная парушае міжнароднае права і асноўныя нормы, якія рэгулююць міжнародныя адносіны, а таксама з'яўляецца грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы Кітая», — сказаў Ван Вэньбінь. Прырода праблем Сіньцзяна ляжыць у плоскасці пытанняў барацьбы з тэрарызмам, адзначыў ён. Сіньцзян добрасумленна выконвае План дзеянняў ААН па папярэджанні гвалтоўнага экстрэмізму. Кітай таксама здабывае ўрокі з аналагічнай практыкі ў іншых краінах для правядзення дэрадыкалізацыі ў адпаведнасці з законам, што цалкам адпавядае прынцыпам Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН, сказаў кітайскі спікер.

Дзякуючы намаганням прадстаўнікоў усіх этнічных груп чатыры гады запар у Сіньцзяне не было ніводнай успышкі тэрарызму, сказаў Ван Вэньбінь. Ён дадаў, што ў раёне назіраецца сацыяльная стабільнасць і ўстойлівы прагрэс. Чыноўнік адзначыў, што канадскія палітыкі адкрыта надаюць спорту палітычную афарбоўку, што супярэчыць духу Алімпійскай хартыі і наносіць шкоду інтарэсам міжнароднага алімпійскага руху і спартсменаў розных краін. "Канада заўсёды выступала ў абарону маральных каштоўнасцяў, але адна з самых важных каштоўнасцяў — паважаць факты", — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Ван Вэньбінь падкрэсліў, што пытанні Сіньцзяна — унутраныя справы Кітая, і Канада не мае права ў іх умешвацца. "Кітай рашуча адкажа на любыя дзеянні, якія наносяць шкоду яго інтарэсам", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ