МЗС КНР: недапушчальна, каб Вялікабрытанія ганьбіла КНР у Савеце па правах чалавека ААН

2021-02-25 15:58:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай лічыць недапушчальным, каб Вялікабрытанія ў Савеце па правах чалавека ААН распаўсюджвала ілжывую інфармацыю і гньбіла КНР, працягваючы ўмешвацца ва ўнутраныя справы КНР. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 24 лютага на прэс-канферэнцыі.

Па паведамленнях СМІ, выступаючы на 46-й сесіі на высокім узроўні Савета па правах чалавека ААН, міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб абвінаваціў КНР у пытаннях, звязаных з такімі кітайскімі раёнамі, як Сіньцзян, Сянган і Тыбет. Па словах кітайскага спікера, у апошнія гады больш за 1200 дыпламатаў з больш чым 100 краін, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, журналістаў і рэлігійных дзеячаў па запрашэнні Кітая наведалі Сіньцзян, каб азнаёміцца з сапраўдным становішчам спраў у гэтым раёне. Яны заяўляюць, што ўбачылі зусім іншы Сіньцзян, які не мае ніякага падабенства з рэпартажамі заходніх СМІ. Кітай рады таму, што замежныя госці наведваюць Сіньцзян, каб асабіста ўбачыць росквіт і развіццё Сіньцзяна, а таксама шчаслівае жыццё мясцовага насельніцтва, заявіў Ван Вэньбінь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ