Кітай плануе ажыццявіць больш за 40 касмічных запускаў

2021-02-25 15:59:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2021 г. Кітай, як чакаецца, ажыццявіць больш за 40 касмічных запускаў. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыяй.

У 2021 г. будаўніцтва кітайскай касмічнай станцыі ўступіць у ключавы этап, а кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" выканае першую ў гісторыі Кітая місію, якая ўключае арбітальны палёт, пасадку і рух па паверхні гэтай планеты, гаворыцца ў дакладзе.

З дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-5B Y2" вясной плануецца запусціць ключавы модуль кітайскай касмічнай станцыі. Усяго ў 2021-2022 гг. для яе будаўніцтва плануецца ажыццявіць 11 запускаў.

Як адзначаецца ў дакладзе, у 2020 г. Кітай ажыццявіў 39 касмічных запускаў, накіраваўшы ў космас 89 касмічных апаратаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ