Мінкамерцыі: Кітай мае намер умацоўваць гандлёва-эканамічныя сувязі з ЗША

2021-02-25 16:01:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай мае намер умацоўваць сувязі з ЗША ў гандлёва-эканамічнай галіне і праводзіць супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай павагі, роўнасці і ўзаемнай выгады, заявіў міністр камерцыі КНР Ван Вэньтаа на прэс-канферэнцыі ў сераду.

"Я спадзяюся на сумесныя намаганні з амерыканскімі калегамі па актывізацыі камунікацыі, паглыбленні ўзаемаразумення, засяроджванні ўвагі на супрацоўніцтве і ўрэгуляванні рознагалоссяў для садзейнічання вяртанню двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў ў рэчышча супрацоўніцтва", -- заявіў ён.

Ван Вэньтаа падкрэсліў, што Кітай заўсёды лічыў і лічыць, што сутнасць кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін заключаецца ва ўзаемнай выгадзе і агульным выйгрышы. Нягледзячы на глабальны спад гандлю з-за пандэміі COVID-19, у 2020 годзе двухбаковы тавараабарот вырас на 8,8%. "Гэта ў поўнай меры дэманструе, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца сілай, якая актыўна прасоўвае міждзяржаўныя адносіны і прыносіць адчувальную карысць абодвум бакам", -- дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ