Прадстаўнік КНР заклікаў заходнія краіны вырашыць свае ўласныя праблемы ў галіне правоў чалавека

2021-02-25 16:02:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

24 лютага пастаянны прадстаўнік Кітая ў Жэневе Чэнь Сюй выступіў на пасяджэнні высокага ўзроўню 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, заклікаўшы адпаведныя заходнія краіны спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін з нагоды парушэння правоў чалавека і прыкладаць намаганні для вырашэння сваіх уласных праблем у галіне правоў чалавека.

Чэнь Сюй адзначыў, што ў час цяперашняга пасяджэння Вялікабрытанія, Еўрапейскі Саюз, Германія, Злучаныя Штаты, Канада і іншыя краіны злоўжываюць платформай Савета ААН па правах чалавека, высоўваючы неабгрунтаваныя абвінавачванні на адрас Кітая і ўмешваючыся ва ўнутраныя справы Кітая. Кітай выказвае рашучы пратэст і катэгарычна з гэтым не згодны.

Чэнь Сюй сказаў, што некаторыя краіны цалкам ігнаруюць факты, фабрыкуюць і распаўсюджваюць хлусьню аб Сіньцзяне, Тыбеце, Сянгане, а таксама зламысна абліваюць Кітай брудам. Гэтая абуральная несправядлівасць выклікае моцнае абурэнне кітайскага народа.

У заключэнне Чэнь Сюй сказаў, што Кітай настойліва заклікае гэтыя краіны аб'ектыўна і канструктыўна ўдзельнічаць у міжнародных абменах і супрацоўніцтве ў галіне правоў чалавека, спыніць спробы ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін пад падставай абароны правоў чалавека.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ