Да 2025 года ў кожным павятовым цэнтры будуць сеткавыя супермаркеты і цэнтры лагістыкі

2021-02-25 23:21:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

24 лютага на брыфінгу Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР кіраўнік Міністэрства камерцыі паведаміў аб стварэнні сучаснай лагістычнай сістэмы.

Міністр Ван Вэньтаа адзначыў, што ў лагістычнай сістэме ўнутры краіны па-ранейшаму ёсць шмат слабых месцаў. У 2020 годзе доля агульных выдаткаў на сацыяльную лагістыку ў структуры ВУП краіны склала каля 14,7 працэнта, што на 6 працэнтных пунктаў вышэй, чым у развітых краінах, выдаткі ў гэтым сектары досыць высокія.

Ван Вэньтаа падкрэсліў, што для стварэння сучаснай лагістычнай сістэмы, перш за ўсё, варта палепшыць размеркаванне сеткі лагістычных каналаў. Ключавым напрамкам тут служыць паляпшэнне магістральнай сеткі і рацыянальнае планаванне цэнтраў размеркавання тавараў, інтэграваных лагістычных паркаў, публічных цэнтраў дастаўкі і інш. Пасля аптымізацыі даступнасці магістральнай сеткі трэба распрацаваць лагістычныя маршруты, якія вырашаць праблему «апошняга кіламетра» ў дастаўцы.

Па словах Ван Вэньтаа, каб жыхары заўсёды мелі паблізу невялікія крамы, прадуктовыя рынкі і пункты сацыяльнага абслугоўвання, трэба засяродзіцца на стварэнні «арэалу камфорту 15-хвіліннай даступнасці». У сельскай мясцовасці галоўнае — аздаравіць камерцыйную сістэму, каб да 2025 года ў кожным павятовым цэнтры працавалі сеткавыя супермаркеты і лагістычныя размеркавальныя цэнтры, у валасных цэнтрах і невялікіх мястэчках павінны быць гандлёвыя цэнтры, а ўсе вёскі павінны быць ахоплены паслугамі кур'ерскіх службаў.

У той жа час неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць лагістычных суб'ектаў і развіваць лагістычныя формы, заахвочваць і накіроўваць інавацыі і трансфармацыю лагістычных метадаў работы на аснове лічбавізацыі, пераход на інтэлектуальныя рэйкі. Таксама неабходна пераадолець «вузкія месцы» ў сферы лагістыкі ўнутранага і знешняга гандлю. «На наступным этапе мы пашырым узаемазвязанасць законаў і нарматыўных актў, сістэмы рэгулявання, стандартаў якасці, сертыфікацыі і ліцэнзавання», — дадаў Ван Вэньтаа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ