Міжнародны фонд сельгасразвіцця: ліквідацыя галечы — гэта не мара, а рэальнасць

2021-02-25 23:22:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За апошнія восем гадоў у краіне была праведзена найбуйнейшая ў свеце кампанія па ліквідацыі беднасці, у выніку каля 100 мільёнаў кітайцаў пераадолелі крайнюю галечу, і Кітай на 10 гадоў раней рэалізаваў мэты па скарачэнні беднасці ААН. Кіраўнік дэпартамента АЦР Міжнароднага фонду сельскагаспадарчага развіцця Найджэл Брыт назваў дасягнутыя ў КНР поспехі па ліквідацыі абсалютнай беднасці «гістарычнымі» і «беспрэцэдэнтнымі» ва ўсім свеце.

«Калі зірнуць на агульную сітуацыю, мне здаецца, у свеце пакуль няма іншай краіны, якая б так хутка дамаглася поўнага выкаранення крайняй галечы. Гаворачы аб поспехах, я лічу, што гэта вельмі важна, гэта эпахальныя дасягненні. І гэта не толькі лічбы, а дынаміка рэалізацыі стратэгічнага падыходу ў ліквідацыі беднасці».

Н. Брыт вывучаў досвед Кітая ў сферы дапамогі. Ён назваў паспяховую рэалізацыю мэты па ліквідацыі крайняй галечы ў КНР вынікам узаемадзеяння шэрагу фактараў. Па-першае, сяляне і вёска былі пастаўлены ў аснову пры распрацоўцы палітычных пастаноў, што дазволіла ажыццявіць адрасная аказанне дапамогі бедным людзям. Па-другое, акцэнт у працы быў зроблены на ўдасканаленне адміністрацыйнай сістэмы і інавацыйным падыходзе, што спрыяла павышэнню эфектыўнасць дапамогі. Па-трэцяе, велізарныя інвестыцыі ў будаўніцтва такіх відаў інфраструктуры, як вясковыя дарогі, ірыгацыйныя збудаванні, каналізацыйная сістэма, інфраструктуры сувязі, дазволілі аб'яднаць сельскагаспадарчую вытворчасць з рынкавымі метадамі гаспадарання.

«У Кітаі ўдалося перамагчы, бо ўрад разглядаў праблемы сялян у якасці прыярытэту, надаючы вялікую ўвагу інвестыцыям у навукова-тэхнічны сектар, а таксама ў інфраструктурнае будаўніцтва. Акрамя таго, адыгралі сваю ролю механізмы рэалізацыі і спалучэнне з рынкавай сістэмай. Усе гэтыя фактары дапамаглі краіне дасягнуць поспеху гістарычнага значэння».

Сярод мер па ліквідацыі беднасці ключавую ролю адыграла стратэгія адраснага аказання дапамогі. Як паведаміў Найджэл Брыт, Міжнародны фонд сельскагаспадарчага развіцця рэалізуе ў Кітаі 33 праекты, у ходзе ажыццяўлення якіх таксама выкарыстоўваецца мадэль адраснай дапамогі.

«Гэтая палітыка мае шэраг пераваг. Дзякуючы ёй ўрад можа ўдакладніць каму, дзе і чаму трэба дапамагаць, у выніку распрацоўваюцца канкрэтныя меры з улікам кожнай сітуацыі. У Кітаі выдатна праходзіць работа па аказанні адраснай дапамогі, дзякуючы якой нашы праекты гарантавана эфектыўныя і даходзяць да самых уразлівых груп насельніцтва».

На думку Найджела Брыта, вопыт Кітая ў ліквідацыі беднасці вельмі важны, ён знаходзіцца ў фокусе ўвагі сусветнай грамадскасці вось ужо некалькі гадоў. У Фондзе гатовыя працягнуць супрацоўніцтва з КНР і спадзяюцца на тое, што яно выйдзе на новы, больш высокі ўзровень: «Вопыт Кітая па прадастаўленні дапамогі мае важнае значэнне для ўсяго свету. Самае карыснае ў кітайскім вопыце — ва ўсведамленні таго, што ліквідацыя галечы — гэта не недасяжная мара, а рэальнасць, тое, чаго могуць дасягнуць людзі нашага пакалення».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ