Кітай запусціў аперацыю па вышуку збеглых карумпаваных чыноўнікаў

2021-02-25 23:23:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай запусціў антыкарупцыйную аперацыю па вышуку асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні службовых злачынстваў, і вяртанні выкрадзеных імі сродкаў. Аперацыя пад кодавай назвай "Нябесная сетка" засяродзіцца на злове ўцекачоў за мяжу ў апошнія гады, затрыманні былых службовых асобаў павятовага ўзроўню і вышэй, датычных да атрымання хабараў у буйным памеры, а таксама на справах, якія выклікалі магутны грамадскі рэзананс.

Кітай будзе актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы міжнародных правілаў і ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй, паведамілі ў канцылярыі па злове збеглых карумпаваных чыноўнікаў.

Летась 1421 чалавек, які хаваўся за мяжой ад правасуддзя, у тым ліку 28 уцекачоў з "чырвонага цыркуляра" Інтэрпола, быў дастаўлены ў Кітай. Таксама ў ходзе аперацыі па барацьбе з карупцыяй у казну краіны было вернута каля 2,95 млрд юаняў, незаконна прысвоеных названымі асобамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ