Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Калумбіі І. Дуке

2021-02-26 14:10:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Калумбіі Іванам Дуке. Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады кітайска-калюмбійскія адносіны захоўваюць здаровае і ўстойлівае развіццё, а практычнае супрацоўніцтва бесперапынна ўдасканальваецца і мадэрнізуецца. З пачатку пандэміі COVID-19 бакі выказвалі спачуванне і аказвалі падтрымку адзін аднаму, тым самым увасабляючы глыбокае сяброўства. Кітай гатовы і далей па меры магчымасці аказваць максімальную падтрымку Калумбіі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 і весці з ёй супрацоўніцтва ў галіне вакцын.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што актыўнае выбудоўванне Кітаем новай архітэктонікі развіцця адкрые Калумбіі новыя магчымасці для супрацоўніцтва. Кітай гатовы сумеснымі з Калумбіяй намаганнямі стымуляваць далейшае развіццё кітайска-калумбійскіх адносін. Бакам належыць і далей аказваць адзін аднаму падтрымку, спалучаць ініцыятыву "Пояс і шлях" з ініцыятывай "Калумбія-Кітай". Неабходна на базе традыцыйнага супрацоўніцтва ў сектарах энергетыкі, інфраструктуры і тэлекамунікацый актыўна пашыраць супрацоўніцтва ў такіх новых галінах, як земляробства і жывёлагадоўля, новыя крыніцы энергіі, лічбавая эканоміка і крэатыўная індустрыя, а таксама паглыбляць абмены і супрацоўніцтва ў сферах культуры, адукацыі, спорту і на мясцовым узроўні. Кітай гатовы і далей заахвочваць кітайскія прадпрыемствы інвеставаць у Калумбію і адкрываць бізнэс у гэтай краіне. Кітай мае намер умацоўваць узаемадзеянне з калумбійскім бокам у рамках ААН і іншых шматбаковых механізмаў.

І. Дуке павіншаваў кітайскі народ са святам Вясны. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе споўнілася 40 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Калумбіяй і Кітаем, і выказаў задавальненне выдатным развіццём калумбійскіх-кітайскіх адносін, асабліва значнымі поспехамі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Калумбія запрашае яшчэ больш кітайскіх прадпрыемстваў інвеставаць у краіну і спадзяецца сумесна з Кітаем распрацаваць план развіцця адносін на наступныя 40 гадоў. Калумбія выказвае спадзяванне на паглыбленне супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль і эканоміка, навука і тэхналогіі, культура і спорт, на дасягненне яшчэ большых поспехаў у двухбаковых адносінах. Прэзідэнт Калумбіі выказаў удзячнасць Кітаю за каштоўную падтрымку, аказаную краіне ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Вакцына, прадастаўленая кітайскім бокам, дапаможа выратаваць вялікую колькасць каштоўных жыццяў, увасобіўшы глыбокае сяброўства паміж Калумбіяй і Кітаем. Калумбія спадзяецца на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва з Кітаем у галіне вакцын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ