Кітай умоўна ўхваліў рэгістрацыю дзвюх вакцын ад COVID-19

2021-02-26 15:03:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай ухваліў заяўкі на рэгістрацыю дзвюх айчынных вакцын ад COVID-19 на дадатковых умовах. Пра гэта паведаміла сёння Дзяржаўнае ўпраўленне кантролю над лекавымі сродкамі КНР. Інактываваная вакцына, распрацаваная Уханьскім даследчым інстытутам біяпрэпаратаў, якая ўваходзіць у склад Sinopharm, была ўхвалена для выхаду на рынак на дадатковых умовах, заявілі ў ведамстве.

Упраўленне таксама ўхваліла на дадатковых умовах рэкамбінантную вакцыну ад COVID-19 кітайскай кампаніі CanSino Biologics. Гэтая вакцына стала першай дазволенай ў Кітаі вакцынай ад COVID-19 на аснове адэнавірусных вектараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ