МЗС КНР: Кітай абвяргае ўсе абвінавачванні з боку заходніх краін у генацыдзе ўйгураў у СУАР

2021-02-26 15:06:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Умяшальніцтва ва ўнутраныя справы іКНР з боку некаторых заходніх краін, якія выкарыстоўваюць правы чалавека ў якасці падставы — гэта ні што іншае, як спроба стрымаць развіццё Кітая і падарваць стабільнасць і росквіт Сіньцзяна. Такую заяву 25 лютага на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі зрабіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Спікер нагадаў, што на днях на 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека Вялікабрытанія, Еўрапейскі саюз, Германія, ЗША, Канада і іншыя заходнія краіны, выкарыстоўваючы пытанні, звязаныя з Сіньцзянам, неабгрунтавана абвінавацілі Кітай у парушэнні правоў чалавека.

Кажучы пра даклад нямецкага антраполага Адрыяна Зенца, дзе згадваецца прымусовая стэрылізацыя і генацыд у дачыненні да ўйгураў у Сіньцзяне, Чжаа Ліцзянь звярнуў увагу на тое, што ў дакладзе згадваюцца дзве ўйгурскія жанчыны, якія нібыта былі прымусова стэрылізаваныя, аднак пры гэтым ў іх ёсць дзеці. Акрамя таго, фатаграфія, якая выкарыстоўвалася ў дакладзе, была зроблена ў ходзе праходжання планавага медагляду групай пажылых людзей. «Медыцынскія агляды ў раёнах кампактнага пражывання этнічных меншасцяў у Сіньцзяне — гэта звычайная мера ажыццяўлення палітыкі абароны здароўя і планавання дзетараджэння», — заявіў Чжаа Ліцзянь. Ён таксама пракаментаваў інфармацыю пра даклад па СУАР Аўстралійскага інстытута стратэгічнай палітыкі. «Усе 380 аб'ектаў, якія былі пазначаныя ў дакладзе як нейкія "цэнтры ўтрымання пад вартай", з’яўляюцца або школамі, або ўрадавымі ўстановамі", — падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

«Асобныя заходнія краіны павінны прызнаць, што расавая дыскрымінацыя застаецца адной з галоўных нацыянальных праблем іх краін і мае глыбокія гістарычныя карані. Ім неабходна звярнуць увагу на ўласныя праблемы з правамі чалавека і спыніць умяшальніцтва ў справы іншых дзяржаў», — рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ