Каментар Медыякарпарацыі Кітая: якой будзе палітыка новай адміністрацыі ЗША ў дачыненні да Кітая?

2021-02-26 15:10:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Адміністрацыя Джозэфа Байдэна знаходзіцца ў руля ўжо поўны месяц. Пры гэтым сусветная грамадскасць адзначае, што заявы некаторых чыноўнікаў адміністрацыі Джозэфа Байдэна па шэрагу звязаных з Кітаем пытанняў, такіх як гандлёва-эканамічныя адносіны, Сіньцзян, Сянган і Тайвань, Паўднёва-Кітайскае мора і барацьба з пандэміяй COVID-19, вельмі падобныя на рыторыку адміністрацыі Дональда Трампа.

У самым пачатку заступлення на пасаду прэзідэнта ЗША Джозэф Байдэн абяцаў зрабіць барацьбу з эпідэміяй і аднаўленне эканомікі сваімі двума галоўнымі прыярытэтамі, але цяпер абедзве гэтыя задачы сутыкаюцца з вялізнымі праблемамі. Што тычыцца эканамічнага аднаўлення, то нядаўна старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы Джером Паўэл на адным з публічных мерапрыемстваў заявіў, што перспектывы амерыканскай эканомікі вельмі імглістыя, што не дадае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні ні грамадзянам краіны, ні эканамічным партнёрам ЗША.

Кітайскія ўрадавыя чыноўнікі высокага ўзроўню заклікаюць амерыканскі бок неадкладна спыніць паклёп на КПК і ачарненне палітычнага рэжыму КНР, спыніць любую падтрымку сепаратыстаў, якія імкнуцца да незалежнасці Тайваня, спыніць умешвацца ва ўнутраныя справы Кітая. Адначасова з гэтым, неабходна адмовіцца ад спекуляцый і ўвядзення несправядлівых несувымерных мытных пошлін у дачыненні да кітайскіх тавараў, спыніць уводзіць аднабаковыя санкцыі супраць кітайскіх прадпрыемстваў, навуковых і адукацыйных арганізацый, прыватных асоб, бізнесмэнаў і палітыкаў. Усё гэта выразна вызначае жаданы напрамак нармалізацыі кітайска-амерыканскіх адносін у будучыні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ