Самакіравальныя таксі выйшлі на дарогі г. Ухань у рамках пробнай эксплуатацыі

2021-03-01 17:18:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі аўтавытворца Dongfeng Motor Corporation заявіў у суботу аб запуску бясплатных пробных паездак на сваіх самакіравальных таксі ў г. Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /.

Больш за 40 самакіравальных транспартных сродкаў, якія атрымалі назву RoboTaxi, выйшлі на дарогі цэнтральнай часткі зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця горада. Па словах тэхперсанала кампаніі, праграма пробнай эксплуатацыі ахоплівае каля 20 спецыяльных паркавальных месцаў і больш за 10 маршрутаў.

У кожным RoboTaxi, створаным на базе электрамабіляў Dongfeng, усталяваная сістэма навігацыі і пазіцыянавання Beidou, а таксама сістэма ўспрымання навакольнага асяроддзя, якая ўключае ў сябе камеры высокага раздзялення, лідары і радар міліметровага дыяпазону хваляў.

Бартавы суперкамп’ютар, які працуе на базе найноўшых 5G-тэхналогій, будзе дакладна і хутка вызначаць розныя сцэнары руху, што дасць магчымасць забяспечыць бесперабойную працу таксі, сказаў Бянь Нін, кіраўнік праекта па аўтаномным ваджэнні ў Тэхнічным цэнтры кампаніі.

Улічваючы нарматыўныя патрабаванні, у салоне гэтых самакіравальных таксі будуць знаходзіцца тэхнікі-кантралёры бяспекі. Аднак, па словах Бянь Ніна, яны возьмуць на сябе кіраванне транспартным сродкам толькі ў тым выпадку, калі ўзнікне экстраная сітуацыя.

Карпарацыя Dongfeng Motor Corporation плануе ўкараніць больш за 200 самакіравальных таксі ў г. Ухань на працягу наступных двух-трох гадоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ