Машынабудаўнічая прамысловасць Кітая дэманструе ўстойлівы рост

2021-03-01 17:19:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская машынабудаўнічая прамысловасць прадэманстравала стабільныя паказчыкі ў 2020 годзе, а даходы i прыбытак перасягнулі чаканні, сведчаць даныя Усекітайскай федэрацыі машынабудаўнічай прамысловасці.

Паводле інфармацыі, дабаўленая вартасць машынабудаўнічага сектара вырасла на 6 працэнтаў у гадавым вылічэнні, што на 2,6 п.п. вышэй за паказчык росту апрацоўчай прамысловасці краіны.

Па словах выканаўчага віцэ-прэзідэнта федэрацыі Чэнь Біня, лепшыя, чым чакалася, паказчыкі сектара часткова абумоўлены пазітыўнай фіскальнай палітыкай Кітая.

Чакаецца, што ў 2021 годзе дабаўленая вартасць галіны вырасце прыкладна на 5,5 % у гадавым вылічэнні, а яе даходы і прыбытак - на 4 %, заявіў Чэнь Бінь.

Ён таксама адзначыў, што сёлета краіна будзе імкнуцца да дасягнення балансу паміж імпартам і экспартам машын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ