Індэкс PMI ў сферы вытворчасці Кітая знізіўся ў лютым

2021-03-01 17:24:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У лютым 2021 індэкс менеджэраў па закупках / PMI / у вытворчым сектары Кітая знізіўся да 50,6 з 51,3 у студзені. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя ў нядзелю Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР / ДСУ /.

Індэкс PMI адлюстроўвае ўзровень дзелавой актыўнасці прадпрыемстваў. Паказчык вышэй за 50 сведчыць аб пашырэнні вытворчага сектара, ніжэй за 50 - аб яго скарачэнні. Індэкс дзелавой актыўнасці ў сферы вытворчасці ў Кітаі знаходзіцца ў зоне росту ўжо 12-ы месяц запар.

Зніжэнне PMI ў вытворчым сектары было звязана з тыднёвымі канікуламі з нагоды свята Вясны, якія сёлета доўжыліся з 11 па 17 лютага.

Паводле даных ДСУ, у лютым гэтага года субіндэкс вытворчасці склаў 51,9, што на 1,6 п. п. ніжэй, чым у студзені, у той час як індэкс новых заказаў знізіўся на 0,8 п.п. да 51,5.

Субіндэксы новых экспартных заказаў і імпарту знізіліся да 48,8 і 49,6 адпаведна.

Даныя, апублікаваныя ў нядзелю, таксама паказваюць, што індэкс PMI ў невытворчым сектары Кітая ў лютым склаў 51,4 супраць 52,4 у студзені.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ