Высокапастаўленыя службовыя асобы КПК прадставілі даклады аб праведзенай працы ЦК КПК і Сі Цзіньпіна

2021-03-01 17:26:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Высокапастаўленыя службовыя асобы Камуністычнай партыі Кітая / КПК / нядаўна прадставілі даклады аб сваёй працы Цэнтральнаму камітэту КПК і генеральнаму сакратару ЦК КПК Сі Цзіньпіну.

Гэтымі асобамі з'яўляюцца члены Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПК, члены партгруп кіраўніцтва ПК УСНП, Дзяржсавета, УК НПКСК, а таксама сакратары партгруп кіраўніцтва Вярхоўнага народнага суда і Вярхоўнай народнай пракуратуры.

Азнаёміўшыся з дакладамі аб праведзенай працы, Сі Цзіньпін заклікаў іх ужо гуртавацца вакол ЦК КПК і адзначыць стагоддзе з дня заснавання партыі практычнымі дзеяннямі і выбітнымі дасягненнямі.

Сі Цзіньпін заклікаў высокапастаўленых службовых асоб КПК заставацца вернымі вялікаму плану партыі, смела браць на сябе адказнасць і выконваць свае абавязацельствы, а таксама быць больш дальнабачнымі ў тых галінах, за якія яны адказваюць.

Ім таксама было даручана цвёрда прытрымлівацца палітычнага будаўніцтва партыі ў якасці асноўнага кіруючага пачатку, узяць на сябе асноўную адказнасць за ажыццяўленне ўнутрыпартыйнага кіравання і падтрымліваць канцэпцыю развіцця, у якой народ займае цэнтральнае месца.

У працоўных дакладах быў абагульнены вопыт працы за мінулы год і выкладзены наступныя асноўныя моманты будучай працы:

- рашуча выконваць рашэнні і планы ЦК КПК і даручэнні Сі Цзіньпіна;

- узяць на сябе кіруючую ролю ў справе вывучэння ідэй Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху і духу пятага пленума ЦК КПК 19-га склікання;

- каардынаваць працу па барацьбе з эпідэміяй і па сацыяльна-эканамічным развіцці, прыкладаць сур'ёзныя намаганні ў падведамасных галінах у адпаведнасці з адзіным планам ЦК КПК;

- строга прытрымлівацца сістэмы справаздачнасці, прадастаўляць даклады аб рабоце і запытваць указанні, падтрымліваць дэмакратычны цэнтралізм;

- рашуча выконваць патрабаванні па ажыццяўленні ўнутрыпартыйнага кіравання.

.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ