​Прыбытак прадпрыемстваў алкагольнай прамысловасці Кітая істотна вырас у 2020 годзе

2021-03-01 17:31:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прыбытак асноўных прадпрыемстваў алкагольнай прамысловасці Кітая ў 2020 годзе вырас на 11,7 % у гадавым вылічэнні і склаў 179,2 млрд юаняў (каля 27,7 млрд долараў ЗША). Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Па звестках ведамства, за справаздачны перыяд сукупны даход асноўных вытворцаў алкагольнай прадукцыі склаў 835,33 млрд юаняў, што на 1,4 % больш у параўнанні з годам раней.

На асноўных лікёра-гарэлачных заводах у мінулым годзе было выраблена 7,41 млн кілалітраў кітайскай гарэлкі / байцзю /. Гэта на 2,5 % менш у параўнанні з папярэднім годам.

Акрамя таго, аб'ём вытворчасці піваварнай прадукцыі за названы перыяд знізіўся на 7 працэнтаў у гадавым вылічэнні, а аналагічны паказчык сярод вінаробных прадпрыемстваў скараціўся на 6,1 %.

У Кітаі асноўнымі прадпрыемствамі алкагольнай прамысловасці лічацца кампаніі з гадавым прыбыткам больш за 20 млн юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ