Кітай умоўна ўхваліў аднакампанентную вакцыну супраць COVID-19

2021-03-01 17:32:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўнае ўпраўленне па наглядзе за лекавымі сродкамі КНР зацвердзіла выхад на рынак з дадатковымі ўмовамі рэкамбінантнай вакцыны супраць COVID-19, якая патрабуе ўвядзення толькі адной дозы.

Прэпарат быў распрацаваны групай даследчыкаў на чале з акадэмікам Акадэміі інжынерных навук КНР, навуковым супрацоўнікам Ваенна-медыцынскай акадэміі пры Акадэміі ваенных навук КНР Чэнь Вэй. Гэта першая кітайская вакцына супраць COVID-19, распрацаваная на аснове вектара адэнавірусу для дастаўкі ў арганізм гена, які кадзіруе спайкавы бялок каронавіруса.

Вакцына прызначана для людзей, старэйшых за 18 гадоў. Яе можна перавозіць і захоўваць пры тэмпературы ад 2 да 8 градусаў Цэльсія.

Як паведамляюць СМІ, гэтая вакцына дэманструе 65,7 % эфектыўнасць у прадухіленні сімптаматычнага цячэння захворвання і 90,98 % - у прадухіленні цяжкага працэсу захворвання, сведчыць прамежкавы аналіз вынікаў трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў прэпарата ў свеце. Так, па выніках даследаванняў у Пакістане, эфектыўнасць вакцыны ў прадухіленні сімптаматычнага цячэння захворвання складае 74,8 %, у прадухіленні цяжкага цячэння - 100 працэнтаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ