Абарот эканомікі сумеснага спажывання Кітая вырас на 2,9 % у 2020 годзе

2021-03-01 17:35:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе эканоміка сумеснага спажывання Кітая прадэманстравала высокую ўстойлівасць і патэнцыял для развіцця на фоне эпідэміі COVID-19, а яе рынкавы абарот вырас прыкладна на 2,9 % у гадавым вылічэнні, гаворыцца ў дакладзе Дзяржаўнага інфармацыйнага цэнтра аб развіцці эканомікі сумеснага спажывання Кітая.

Паводле даных, агульны абарот рынку ў мінулым годзе склаў прыкладна 3,38 трлн юаней (каля 522,3 млрд. долараў).

Акрамя таго, рынак эканомікі сумеснага спажывання ў галіне ведаў і навыкаў, а таксама ў сферы аховы здароўя значна пашырыўся, то бок павялічыўся ў гадавым вылічэнні на 30,9% і 27,8 % адпаведна.

З-за эпідэміі COVID-19 памер рынка эканомікі сумеснага спажывання, звязанага з афлайн-дзейнасцю, паменшыўся. У параўнанні з 2019 годам рынак сумеснага пражывання, сумеснага выкарыстання офіса і транспарту скараціўся на 29,8 %, 26 % і 15,7 % адпаведна, гаворыцца ў справаздачы.

Згодна з дакладам, чакаецца, што тэмпы росту эканомікі сумеснага спажывання дасягнуць 10-15 % у 2021 годзе, улічваючы магутнае аднаўленне эканомікі Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ