З пачатку года касавыя зборы ў Кітаі склалі звыш 15 млрд юаняў

2021-03-01 17:35:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 27 лютага 2021 года касавыя зборы ў Кітаі з пачатку бягучага года склалі больш за 15 млрд юаняў / 2,32 млрд дол. ЗША /.

Гэтая лічба перавысіла паказчык у 14,5 млрд юаняў, зарэгістраваны за той жа перыяд у 2019 годзе, пра што сведчыць інфармацыя, сабраная базай даных фільмаў і білетнай платформай Мааянь / Maoyan /.

Больш за тое, гэтая лічба склала тры чвэрці ад агульнага аб'ёму продажаў квіткоў на кінарынку за ўвесь 2020 год.

Паводле даных платформы Beacon, якая таксама адсочвае сітуацыю па касавых зборах кітайскага кінапракату, сёлета кінатэатры наведалі больш за 340 млн кінаглядачоў.

Як стала вядома, на кітайскую кінакамедыі "Прывітанне, мама" ("Hi, Mom") і доўгачаканую камедыю "Дэтэктыў з Чайнатауна- 3", якія выйшлі на шырокія экраны 12 лютага калі ў краіне адзначалася свята Вясны, прыйшлося, адпаведна, 30, 7 і 27,8 % ад агульнага аб'ёму касавых збораў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ