Кітай вывеў на арбіту больш за 300 спадарожнікаў

2021-03-01 18:45:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе кітайская спадарожнікавая сістэма для прыкладных мэтаў дамаглася значных поспехаў, больш за 300 прыкладных спадарожнікаў былі выведзеныя на арбіту. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным нядаўна Кітайскай карпарацыяй аэракасмічнай навукі і тэхнікі / CASC /.

У іх лік уваходзяць спадарожнікі навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу", спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання для метэаралагічных назіранняў і маніторынгу акіянскага асяроддзя, а таксама спадарожнікі сувязі.

У 2020 годзе Кітай пачаў будаўніцтва шырокапалоснай спадарожнікавай сістэмы сувязі з высокай прапускной здольнасцю, у ліпені таго ж года быў запушчаны спадарожнік сувязі "APSTAR-6D".

Дзякуючы магчымасцям спадарожнікавай сувязі Кітай прадастаўляе карыстальнікам паслугі сувязі на зямлі, у моры і ў паветры. Агульная колькасць карыстальнікаў паслуг прамога спадарожнікавага вяшчання перавышае 145 млн чалавек.

Удасканальваючы касмічную інфраструктуру, прадпрыемствы аэракасмічнай галіны спрыяюць яе інтэграцыі з іншымі галінамі за кошт прымянення спадарожнікаў і інтэлектуальнага аналізу даных, вынікае з даклада.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ