У кітайскім г. Шыцзячжуан кінатэатры і спартзалы аднавілі працу

2021-03-01 18:46:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У горадзе Шыцзячжуан (адм. цэнтр прав. Хэбэй, Паўночны Кітай), у панядзелак у сувязі з паслабленнем эпідэміі культурныя і забаўляльныя ўстановы аднавілі працу, уключаючы кінатэатры, спартзалы, інтэрнэт-кафэ і мемарыяльныя залы.

На думку мясцовых уладаў, на аб'ектах павінны строга выконвацца супрацьэпідэмічныя меры, уключаючы дэзінфекцыю памяшканняў і абавязковае нашэнне масак.

Кінатэатры і тэатры павінны абмежаваць колькасць наведвальнікаў да 50 % ад агульнай ёмістасці залы і рассаджваць гледачоў у шахматным парадку, заявіў гарадскі ўрад.

У канцы лютага ў г. Шыцзячжуан колькасць раёнаў высокай і сярэдняй рызыкі распаўсюджвання COVID-19 была зведзена да нуля з прычыны адсутнасці новых выпадкаў заражэння на працягу двух тыдняў.

На піку апошняй успышкі каронавіруса, якая пачалася ў пачатку студзеня, улады горада паведамлялі пра больш за 80 новых выпадкаў захворвання COVID-19 штодня, што складае асноўную частку ад агульнай колькасці выпадкаў захворвання ў правінцыі Хэбэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ