Кітай мае законныя і бясспрэчныя правы на праваахоўную дзейнасць паблізу астравоў Дзяаюйдаа - Мінабароны

2021-03-02 11:35:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія службовыя караблі маюць законныя і бясспрэчныя правы ажыццяўляць праваахоўную дзейнасць у акваторыі паблізу астравоў Дзяаюйдаа, заявілі 1 сакавіка ў прэс-службе Міністэрства абароны КНР.

Гэта заява прагучала ў адказ на занепакоенасць японскіх СМІ з нагоды дзейнасці службовых караблёў Кітая паблізу астравоў Дзяаюйдаа.

Архіпелаг Дзяаюйдаа і прылеглыя да яго астравы з'яўляюцца неад'емнай часткай тэрыторыі КНР, што мае пад сабой трывалыя гістарычныя і прававыя асновы, адзначылі ў прэс-службе. Кітайскія службовыя караблі маюць законныя і бясспрэчныя правы ажыццяўляць праваахоўную дзейнасць у тэрытарыяльных водах Кітая.

У ведамстве дадалі, што такая праваахоўная дзейнасць будзе і надалей праводзіцца на рэгулярнай аснове.

Варта чакаць, што Японія як важны сусед Кітая будзе працаваць з кітайскім бокам, з тым каб умацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і прыносіць яшчэ большую карысць абодвум краінам і іх народам, а таксама прытрымлівацца кіруючага прынцыпу, згодна з якім, абедзве краіны абавязваюцца быць партнёрамі і не станавіцца больш пагрозай адно для аднаго, падкрэслілі ў прэс-службе абароннага ведамства.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ