Каментар: Злучаным Штатам Амерыкі неабходная новая дарожная карта гандлёва-эканамічных адносін з Кітаем

2021-03-04 15:06:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1 сакавіка Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША (USTR) апублікаваў даклад аб парадку гандлёвай палітыкі на 2021 год і гадавы даклад 2020, у якіх апісана дарожная карта гандлёва-эканамічных адносін Вашынгтона і Пекіна. «Кітай» у гэтых дакументах згаданы больш за 400 разоў. Адначасова з гэтым гаворыцца, што адміністрацыя ЗША гатова ўжываць «усе даступныя інструменты» для супрацьстаяння «нядобрасумленным гандлёвым дзеянням» з боку Пекіна.

Такая рыторыка выклікае вострую заклапочанасць Пекіна. На фоне барацьбы з COVID-19 і аднаўлення глабальнай эканомікі дзеянні ЗША вядуць да прамой канфрантацыі і не адпавядаюць рэаліям, запытам і інтарэсам народаў абедзвюх краін і сусветнай супольнасці.

Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, вясной гэтага года амерыканскі сельскагаспадарчы сектар мае намер пашырыць пасяўныя плошчы для вырошчвання соевых бабоў і кукурузы на 5%, у прыватнасці, як плануецца, плошча вырошчвання кукурузы дасягне рэкордных паказчыкаў 2016 года. Фермеры ЗША чакаюць новых магчымасцяў і яркіх перспектыў.

«Усё залежыць ад аднаўлення гандлю, у першую чаргу, гаворка пра попыт з боку кітайскага рынку», адзначыў старшы эканаміст Мінсельгаса ЗША Сэт Мэер. Паводле яго слоў, ведамства з аптымізмам ацэньвае прагнозы па экспарце сельгаспрадукцыі ў гэтым годзе.

Больш за тое, у часопісе Forbes адзначаецца, што ў 2020 годзе Кітай ізноў стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЗША, дзякуючы павелічэнню імпарту прадукцыі са Штатаў. Відавочна, што гіганцкі кітайскі рынак прадастаўляе выдатныя магчымасці развіцця амерыканскім экспарцёрам, але для дасягнення гэтай мэты неабходна ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, а не канфрантацыя.

Паводле справаздачы, апублікаванай нядаўна Гандлёвай палатай ЗША і Rhodium Group, эканоміка краіны можа страціць больш за 1 трлн. дол. ЗША і доўгатэрміновую глабальную канкурэнтаздольнасць, калі Белы дом працягне праводзіць палітыку размежавання з Кітаем. У дакладзе гучыць папярэджанне, што да 2025 года ў выніку павелічэння гандлёвых пошлін на 25% на ўсе гандлёвыя здзелкі з КНР, страты ЗША складуць 190 млрд дол. ЗША ў год. Каля 500 млрд дол. ЗША - такія адначасовыя страты ВУП Штатаў чакаюцца, калі ЗША адклічуць або перанакіруюць палову сваіх прамых інвестыцый у Кітаі. Амерыканскія інвестары таксама страцяць 25 млрд долараў у год у сектары капіталу, - адзначаюць аўтары дакладу.

Аднак дзеючая адміністрацыя ЗША па-ранейшаму не мае намеру адмаўляцца ад шматмільярдных пошлін у дачыненні да Кітая, парушаючы правілы глабальнага гандлю. У выніку, ад трэнняў паміж дзвюма краінамі больш за ўсё пацерпяць амерыканскія спажыўцы.

На думку экспертаў, калі амерыканскія кампаніі будуць вымушаныя пакінуць Кітай і вярнуцца ў ЗША, то яны рана ці позна, сутыкнуцца з сістэмнымі рызыкамі і праблемамі, якія могуць прывесці да страты сваіх канкурэнтных пераваг.

Джэф Імельт, які кіраваў General Electric 16 гадоў, нядаўна адкрыта выступіў супраць жорсткага разрыву эканамічных сувязяў ЗША з Кітаем. «Нельга добраахвотна аддаць кітайскі рынак Еўропе і Японіі», - заявіў ён.

Гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Кітаем і ЗША характарызуюцца ўзаемнай выгадай і ўзаемадапаўняльнасцю. Абедзве краіны, па сутнасці, не могуць існаваць адна без адной у эканамічным полі. Канкурэнцыя з боку Кітая ёсць і будзе, і яна хваравіта адчувальная для ЗША. Але гэта натуральная канкурэнтная з'ява. Менавіта так дзейнічаюць законы сусветнай рынкавай эканомікі, якія нельга адмяніць ці ж змяніць валявым рашэннем адной дзяржавы. Прымяненне гвалтоўных палітычных сродкаў не толькі не дапаможа вырашыць праблемы, якія стаяць перад ЗША, але і нанясе шкоду развіццю глабальнага вытворча-збытавага ланцужку.

На думку аналітыкаў, Злучаным Штатам патрэбная абноўленая гандлёвая дарожная карта, у рамках якой яны будуць паважаць законы рынкавай эканомікі і свабоднага гандлю. Трэба імкнуцца знайсці спосабы ўрэгулявання існуючых рознагалоссяў з Кітаем і ўсяляк умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва.

Раней кіраўнік МЗС, член Дзяржсавета КНР Ван І заклікаў улады ЗША адмяніць завышаныя ў аднабаковым парадку пошліны на імпарт з Кітая і санкцыі супраць кампаній, даследчых структур, бізнесоўцаў, палітычных дзеячаў і прыватных асоб. Гэта прывядзе да больш хуткай нармалізацыі двухбаковых адносін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ