Ахвяраваная Кітаем партыя вакцын ад COVID-19 дастаўлена ў Гвінею

2021-03-04 16:36:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Партыя вакцын ад COVID-19, ахвяраваная кітайскім урадам, у сераду была дастаўлена ў Канакры - сталіцу Гвінеі. У цырымоніі перадачы грузаў у аэрапорце удзельнічалі міністр замежных спраў афрыканскай краіны Ібрагіма Халіл Каба, міністр аховы здароўя Рэмі Ламах і амбасадар Кітая Хуан Вэй.

І. Х. Каба выказаў шчырую падзяку ўраду і народу Кітая. Міністр заявіў, што, калі Гвінея звярнулася да Кітая з просьбай аб вакцынах, ён хутка адрэагаваў і працягнуў руку дапамогі, пераадолеўшы свае цяжкасці. Кітайская падтрымка дае ўраду Гвінеі эфектыўныя сродкі для абароны здароўя і бяспекі грамадзян, дадаў І. Х. Каба, выказаўшы ўпэўненасць, што пры дапамозе з боку Кітая Гвінея абавязкова пераможа эпідэмію.

Хуан Вэй адзначыў, што ў цяперашні час глабальныя пастаўкі вакцын з'яўляюцца абмежаванымі, а Кітай, нягледзячы на велізарны ўнутраны попыт, робіць усё магчымае, каб забяспечыць даступнасць вакцын у краіны, якія развіваюцца.

Паводле слоў пасла, Гвінея з'яўляецца адной з першых краін, якой Кітай ахвяраваў вакцыны. Гэты крок КНР з'яўляецца найноўшай практычнай мерай у справе ператварэння вакцын у глабальны грамадскі прадукт, а таксама чарговым яркім сведчаннем усёабдымнага стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Гвінеяй, заявіў Хуан Вэй. Ён выказаў надзею, што вакцына дапаможа народу Гвінеі дамагчыся хутчэйшай перамогі над эпідэміяй.

Па стане на сераду ў Гвінеі былі зарэгістраваны 16.154 пацверджаныя выпадкі захворвання COVID-19 і 91 лятальны зыход. Вылечыліся ўжо 15033 пацыента.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ