Турцыя: эфектыўнасць вакцыны кітайскай кампаніі Sinovac склала 83,5%

2021-03-04 16:36:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Згодна з вынікамі трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў вакцыны кітайскай кампаніі Sinovac у Турцыі, яе эфектыўнасць склала 83,5%, а пры прадухіленні цяжкіх захворванняў яна дасягнула 100%. Пра гэта 3 сакавіка паведаміў міністр аховы здароўя Турцыі Фахрэцін Коджы.

Падчас трэцяга этапу клінічных выпрабаванняў вакцыны Sinovac 10216 добраахвотнікаў атрымалі, па меншай меры, адну ін'екцыю вакцыны або плацэба. Сярод самых частых неспрыяльных рэакцый арганізма на вакцыну адзначыліся галаўныя болі, стомленасць, болі ў месцы ўвядзення вакцыны, павышэнне тэмпературы цела і г.д. Смяротныя зыходы пасля вакцынацыі адсутнічалі.

З 14 верасня мінулага года ў Турцыі пачалася трэцяя фаза выпрабаванняў кітайскай вакцыны ад каронавіруса. 13 студзеня агенцтва па фармацэўтыцы і медыцынскім абсталяванні Турцыі тэрмінова ўхваліла прымяненне вакцыны ад Sinovac. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Турцыі, на дадзены момант у краіне ўжо выкарыстана звыш 9,43 млн доз кітайскіх вакцын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ