Кітай прадэманстраваў здымкі Марса высокага раздзялення
Дзяржаўнае касмічнае кіраванне КНР у чацвер прадэманстравала здымкі Чырвонай планеты з высокім раздзяленнем.
Тры здымкі, уключаючы два панхраматычных і адзін каляровы, былі дасланыя першым кітайскім марсіянскім зондам "Цяньвэнь-1".
У прыватнасці, панхраматычныя здымкі з раздзяленнем каля 0,7 метра на піксель былі знятыя камерай высокага раздзялення на адлегласці ад 330 да 350 км над паверхняй Марса. На іх выразна бачныя невялікія кратэры, горныя хрыбты і дзюны планеты. Паводле ацэнак спецыялістаў, дыяметр самага вялікага ўдарнага кратэра на здымках складае парадку 620 метраў.
Каляровы здымак, які паказвае паўночны полюс Чырвонай планеты, быў зроблены камерай сярэдняга раздзялення, адзначылі ў ведамстве.