Сусветныя знакамітасці выступілі супраць забароны Ofcom у дачыненні да CGTN

2021-03-10 14:41:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

9 сакавіка некалькі сусветных знакамітасцяў апублікавалі калектыўны адкрыты ліст з подпісамі, выступаючы супраць увядзення забароны брытанскім медыярэгулятарам Ofcom у дачыненні Кітайскай глабальнай тэлевізійнай сеткі (CGTN). У ліку падпісантаў — аўтарытэтныя пісьменнікі, журналісты, кінематаграфісты, музыканты і іншыя публічныя асобы, у прыватнасці, аўстралійскі кінарэжысёр Джон Пілджар, тройчы ўладальнік прэміі «Оскар», прадзюсар, сцэнарыст Олівер Стоўн і ўладальнік прэміі за прыжыццёвыя дасягненні ў рамках узнагароды Брытанскай кінаакадэміі BAFTA Кен Лоўч.

У адкрытым лісце гаворыцца: «Усім вядома, CGTN — агульнапрызнаны кітайскі тэлеканал на дзяржаўным узроўні. Яго можна ставіць у адзін шэраг з BBC, France Television і NHK». Аўтары ліста абвінавацілі Ofcom у палітыцы падвойных стандартаў. «На сапраўдны момант вельмі важна стварыць узаемадавер паміж народамі розных краін і даць ім выразна зразумець пазіцыі асноўных удзельнікаў міжнародных спраў. Пазбаўленне правоў CGTN падаваць голас стане бар'ерам для выканання гэтых задач».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ