Афіцыйны прадстаўнік CGTN пракаментаваў сумесную заяву брытанскіх вядомых дзеячаў пра забарону на вяшчанне CGTN
9 сакавіка афіцыйны прадстаўнік CGTN, каментуючы сумесную заяву шэрагу брытанскіх вядомых дзеячаў пра забарону на вяшчанне CGTN у Вялікабрытаніі, выказаў падзяку за голас справядлівасці. Ён таксама заклікаў брытанскі рэгулятар прыслухацца да гэтых меркаванняў, спыніць падаўленне кітайскіх СМІ, як мага хутчэй скарэктаваць свой курс.
Афіцыйны прадстаўнік CGTN адзначыў, што тэлеканал CGTN імкнецца прадастаўляць аўдыторыі ўсяго свету дакладную, своечасовую і аб'ектыўную інфармацыю, цікавыя праграмы і непрадузяты погляд на свет. Сувязі паміж Кітаем і іншымі краінамі, уключаючы Вялікабрытанію, становяцца ўсё больш шчыльнымі з кожным днём. CGTN абавязаны аб'ектыўна і праўдзіва асвятляць сусветныя навіны з пункту гледжання Кітая. Гэта не толькі тое, чаго чакаюць ад нас гледачы, гэта таксама адказвае грамадскім інтарэсам. «Мы надаём вялікае значэнне захаванню нарматыўных патрабаванняў зацікаўленых краін і спадзяёмся на справядлівае і празрыстае супрацоўніцтва з рэгулятарамі розных краін», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік.