Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Кітайскі рынак дае больш магчымасцяў свету
«Бінарны цыкл» — адзін з гарачых тэрмінаў аб кітайскім эканамічным развіцці. З мая мінулага года кіраўніцтва КНР неаднаразова падкрэслівае неабходнасць паскорыць працэс стварэння новай структуры развіцця, якая вылучаецца ўнутраным эканамічным цыклам у якасці асноўнага кампанента эканамічнага росту, а таксама ўзаемадзеяннем унутранага і вонкавага бінарных цыклаў эканамічнай дзейнасці. На «двух сесіях» ў бягучым годзе «бінарны цыкл» чарговы раз апынуўся ў фокусе ўвагі.
Новая палітыка-эканамічная канцэпцыя КНР усё яшчэ выклікае некаторае непаразуменне. Так, напрыклад, неспакой за тое, ці працягне КНР прытрымлівацца палітыкі адкрытасці, ці здольна фарміраванне магутнага ўнутранага рынку скараціць прастору для замежных інвестыцый і інш. Гэта не што іншае, як няправільная трактоўка новай мадэлі развіцця эканомікі Кітая.
Аб пашырэнні ўнутранага попыту як адной са стратэгічных апор эканамічнага росту КНР у бягучым годзе чарговы раз было падкрэслена ў дакладзе аб рабоце ўрада КНР, а гэта азначае, што краіна будзе цалкам раскрываць патэнцыял унутранага рынку, што дазволіць трансфармавацца рынку сусветнаму.
У КНР існуе вялікая група насельніцтва з сярэднім узроўнем даходаў, аб'ём якой павялічваецца самымі хуткімі ў свеце тэмпамі, ёсць вялікі рынак у малых гарадах і вёсках, а імкненне кітайцаў да лепшага жыцця, безумоўна, павялічыць спажыванне ў дачыненні да якаснай прадукцыі, тэхналогій і абслугоўвання глабальнага маштабу, адзначыла Цзян Ян, член НПКСК, віцэ-прэзідэнт бухгалтарскай фірмы Deloitte Touche Tohmatsu Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.
Акрамя таго, больш паспяховы ўнутраны рынак Кітая дапаможа краіне ў стварэнні дасканалага вытворчага ланцужку, інстытуцыйнага асяроддзя, а таксама больш ажыўленага транснацыянальнага рэгіянальнага супрацоўніцтва, што паўплывае на вытворчасць больш якаснай прадукцыі.
Сусветная грамадскасць звярнула ўвагу на тое, што ў дакладзе аб рабоце ўрада КНР, праекце 14-й пяцігодкі аб сацыяльна-эканамічным развіцці, а таксама перспектыўных мэтах да 2035 года Кітая, прадстаўленым на разгляд на «двух сесіях», шмат разоў паўтараецца слова «адкрытасць». На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў з пачатку рэформаў паняцце «адкрытасць» ніколі не знікала з праграм кітайскага ўрада.