МЗС КНР: Ініцыятыва «Адны пояс і адзін шлях» спрыяе супрацоўніцтву яе краін-удзельніц

2021-03-10 14:45:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Большасць краін свету сыходзяцца ў меркаванні, што Кітай прапанаваў свой варыянт развіцця і дзеліцца назапашаным вопытам для садзейнічання развіццю свету і правоў чалавека з дапамогай сумеснай рэалізацыі з іншымі краінамі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Пра гэта 9 сакавіка заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Першапачатковы намер Кітая па прасоўванні супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» складаецца ў тым, каб пашыраць супрацоўніцтва з іншымі краінамі на аснове ўзаемнай павагі і ўзаемнай выгады, каб дапамагчы краінам, якія развіваюцца, узмацняць сваю эканоміку і выйсці з галечы. Напрыклад, Кітайска-пакістанскі эканамічны калідор павялічыў аб'ём прамых інвестыцый у Пакістан на 25 мільярдаў долараў і стварыў 70 тыс. працоўных месцаў. Акрамя таго, Кітай выканаў сваё абяцанне па аказанні дапамогі дзяржавам у барацьбе з эпідэміяй, унёс значны ўклад у ахову здароўя насельніцтва зацікаўленых у гэтым краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ