А. Гутэрыш павіншаваў КНР з дасягненнем поспехаў у барацьбе з беднасцю

2021-03-10 14:46:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш накіраваў пасланне старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у якім павіншаваў Кітай з поўнай перамогай у барацьбе з беднасцю.

25 лютага Сі Цзіньпін абвясціў аб поўнай перамозе ў выкараненні абсалютнай галечы ў Кітаі. Каментуючы гэта, кіраўнік ААН напісаў: "Дазвольце мне перадаць кітайскаму ўраду і Вам асабіста самыя шчырыя віншаванні. Кітай сваім поспехам унёс істотны ўклад у дасягненне мэтаў аб стварэнні больш прыгожага і квітнеючага свету, вызначаных у Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Бліскучыя поспехі Кітая ўсялілі ў міжнародную супольнасць надзею, надаўшы новую рухаючай сілу. Гэтыя дасягненні прадэманстравалі, што палітычныя абяцанні і стабільная палітыка ўрада адыгрывае вельмі важную ролю ў паляпшэнні жыцця самых бедных груп насельніцтва. Мадэль развіцця, якая абапіраецца на стратэгію стымулявання развіцця за кошт інавацый, «зялёнае» развіццё і адкрытасць, прынясуць карысць усяму чалавецтву. Упэўнены, што Кітай здольны дасягнуць яшчэ большых поспехаў і выканаць свае абяцанні».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ