PPI ў Кітаі вырас на 1,7% у лютым

2021-03-10 16:15:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У лютым 2021 года індэкс цэн вытворцаў /PPI/ -- паказчык змены аптовых цэн вытворцаў тавараў і паслуг -- у Кітаі вырас на 1,7% у гадавым вылічэнні. Пра гэта ў сераду паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.

У месячным вылічэнні PPI ў краіне вырас на 0,8% мінулым месяцы, а ў студзені гэты паказчык склаў 1%, паведаміла старшы статыстык ДСУ Дун Ліцзюань.

Па звестках ведамства, PPI нафтагазаздабыўнага сектара краіны вырас на 7,5% у сувязі з няспынным ростам цэн на сырую нафту на сусветным рынку.

Высокі ўнутраны попыт садзейнічаў росту коштаў у сектары выплаўлення каляровых металаў і каляровага металапракату, PPI якога вырас на 1,5%. Пры гэтым, PPI ў галіне здабычы і паставак газу знізіўся на 0,7% на фоне паслаблення попыту на зімовае ацяпленне, сказала Дун Ліцзюань.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ