У лютым CPI ў Кітаі ўпаў на 0,2%
У лютым у Кітаі індэкс спажывецкіх цэн /CPI/ -- асноўны паказчык інфляцыі -- знізіўся на 0,2% у гадавым вылічэнні. Такія даныя апублікаваў сёння кітайскі Дзяржстат.
Паводле даных, цэны на прадукты харчавання знізіліся на 0,2% у гадавым вылічэнні, што прывяло да зніжэння спажывецкай інфляцыі на 0,05 адсоткавага пункта. Зніжэнне ў значнай ступені выклікана эфектам пераносу, бо ўспышка COVID-19 прывяла да росту коштаў на спажывецкія тавары ў лютым мінулага года і прывяла да больш высокай базы.
У месячным вылічэнні індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 0,6%, пры гэтым кошты на прадукты харчавання выраслі на 1,6% з-за росту попыту і павелічэння кошту лагістыкі падчас свята Вясны, адзначыла статыстык Дун Ліцзюань.