Каментар Медыякарпарацыі Кітая: «Дзве сесіі» дэманструюць актыўнасць кітайскай дэмакратыі

2021-03-11 15:01:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне праходзяць сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 13-га скліканьня, у якіх прымаюць удзел каля 3 тысяч дэпутатаў УСНП і больш за 2 тысячы членаў УК НПКСК. Яны абмяркоўваюць і разглядаюць 14-ы пяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця і перспектыўныя мэты на 2035 год, у чым выявілася эфектыўнасць кітайскай дэмакратыі.

Кажучы пра тое, які тып дэмакратыі лепшы, факты кажуць, што самы надзейны і даступны дэмакратычны лад заўсёды нараджаецца ўнутры краіны, адказвае рэаліям краіны.

Калі разглядаць «дзве сесіі» як узор для аналізу кітайскай дэмакратыі, няцяжка заўважыць, што сацыялістычная дэмакратыя з кітайскай спецыфікай, у якой прыярытэт аддадзены прынцыпу «народ -- гаспадар краіны», адыгрывае важную ролю ў ходзе мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання Кітая.

Дэпутаты вышэйшага органа дзяржаўнай улады Кітая -- УСНП -- абіраюцца на ўзроўні правінцый, аўтаномных раёнаў, гарадоў цэнтральнага падпарадкавання, асаблівых адміністрацыйных раёнаў і з ліку ваеннаслужачых НВАК. А ў склад УК НПКСК уваходзяць прадстаўнікі КПК, дэмакратычных партый, беспартыйныя дзеячы і прадстаўнікі шырокай грамадскасці, сумесная праца якіх таксама адносіцца да дэмакратычнага ўдзелу ў дзяржаўных справах.

Сярод дэпутатаў УСНП і членаў УК НПКСК ёсць чыноўнікі, прадпрымальнікі, навукоўцы, педагогі, а таксама прадстаўнікі працоўных і сялян. Яны прадстаўляюць на разгляд сесій пытанні, якія іх востра хвалююць, а гэта, у сваю чаргу, уплывае на прасоўванне адпаведных дзяржаўных мер.

Варта адзначыць, што кітайская дэмакратыя -- гэта «дэмакратыя поўнага цыклу». Так, на цяперашніх «дзвюх сесіях» па прапанове дэпутатаў УСНП і членаў УК НПКСК будзе ўнесена 81 папраўка ў Даклад аб працы ўрада і 55 паправак у глвы пяцігадовы план і мэтавы план перспектыўных установак на 2035 год. Гэта сведчыць аб тым, што «дзве сесіі» ніколі не былі толькі намінальнай структурай, як пра гэта заяўляюць некаторыя заходнія палітыкі, праца гэтых органаў адлюстроўвае рэальныя імкненні народа і дасягненне кансенсусу пра далейшае развіццё краіны.

Многія палітычныя аглядальнікі лічаць, што асноўныя формы і функцыі дэмакратыі нагадваюць два бакі аднаго медаля, якія ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго. Сутнасць сацыялістычнай дэмакратыі з кітайскай спецыфікай заключаецца ў тым, каб пад кіраўніцтвам кіруючай партыі Кітая адлюстроўваць волю нацыі, вызначаючы асноўныя напрамкі развіцця краіны і дзяржаўнага кіравання. Асноўная мэта кітайскай дэмакратыі -- забяспечыць служэнне народу і імкнуцца да дасягнення яго дабрабыту.

Кожная краіна мае права выбіраць уласны шлях дэмакратычнага развіцця, зыходзячы са сваіх уласных нацыянальных умоў і прыярытэтаў. Дэмакратыя не можа быць проста лозунгам, яна павінна вырашаць актуальныя і надзённыя праблемы людзей.

Калі ва ўсім свеце задаюцца пытаннем, як Кітаю ўдалося дасягнуць дынамічных тэмпаў эканамічнага росту і доўгі час захаваць сацыяльную стабільнасць, адказ крыецца ў рэалізацыі сацыялістычнай дэмакратыі з кітайскай спецыфікай. Увасабляючы волю народа і абараняючы яго правы і інтарэсы, дэмакратыя ў Кітаі карыстаецца падтрымкай народа. Кітайскі тып дэмакратыі не толькі пашырае магчымасці дасягнення дэмакратычных ідэалаў, але і ўносіць кітайскую мудрасць ў прагрэс глабальнай палітычнай культуры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ