Кітай заклікаў ЗША сумеснымі намаганнямі стварыць атмасферу для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

2021-03-11 15:03:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заклікаў ЗША сумеснымі намаганнямі стварыць спрыяльную атмасферу для здаровага развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 10 сакавіка на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, новы даклад Гандлёва-прамысловай палаты ЗША ў Кітаі, прысвечаны дзелавому асяроддзю Кітая ў 2021 годзе, сведчыць, што замежныя прадпрыемствы поўныя ўпэўненасці ў перспектывах кітайскай эканомікі, разглядаючы кітайскі рынак у якасці прыярытэтнага напрамку для інвеставання.

Кітай заклікае ЗША прытрымлівацца прынцыпаў адкрытасці, інклюзіўнасці, узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, спыніць ціск на кітайскія кампаніі, сумесна з Кітаем засяродзіцца на супрацоўніцтве, узяць пад кантроль рознагалоссі ў мэтах фарміравання спрыяльнай атмасферы для здаровага развіцця кітайска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ