Адказ МЗС КНР на пытанне аб правядзенні кітайска-амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні "2 + 2" на Алясцы
Амерыканскі бок вядзе перамовы з Кітаем па пытанні аб тым, каб у бліжэйшы час запрасіць кіраўніка Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы, міністра замежных спраў КНР Ван І, дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана для ўдзелу ў кітайска-амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фармаце "2 + 2" на Алясцы.
Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі адзначыла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін правялі тэлефонную размову. Яны спадзяюцца на магчымасць правядзення кантактаў паміж двума бакамі.
10 сакавіка афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на прэс-канферэнцыі пацвердзіў, што тэлефонная размова паміж старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам прайшла напярэдадні Свята вясны. Бакі дасягнулі дамоўленасці забяспечыць свабодныя каналы для правядзення кантактаў паміж дзвюма краінамі.