У Зімбабвэ ўхвалілі экстранае выкарыстанне кітайскай вакцыны Sinovac і расійскага прэпарата "Спадарожнік V"

2021-03-11 15:04:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Упраўленне па кантролі за лекавымі сродкамі Зімбабвэ ухваліла кітайскую вакцыну Sinovac і расійскі прэпарат "Спадарожнік V" для экстраннага выкарыстання на фоне жадання краіны актывізаваць намаганні па правядзенні праграмы вакцынацыі ад COVID-19, адзначыла міністр інфармацыі Зімбабвэ Моніка Муцвангва.

Па словах міністра, прыватным прадпрыемствам Зімбабвэ, што жадаюць самастойна закупляць вакцыны для сваіх супрацоўнікаў, дазваляецца набываць толькі тыя вакцыны, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі ў краіне.

У Зімбабвэ раней ужо ўхвалілі экстранае выкарыстанне кітайскай вакцыны Sinopharm і індыйскай Covaxin.

У мінулым месяцы краіна запусціла кампанію вакцынацыі супраць COVID-19, пачаўшы яе з медработнікаў, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавірусам. У Зімбабвэ плануецца прышчапіць не менш за 10 млн чалавек для дасягнення калектыўнага імунітэту да COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ