Больш за 400 сусветных брэндаў будзе прадстаўлена на Кітайскім міжнародным ЭКСПА спажывецкіх тавараў
Больш за 400 брэндаў з больш чым 50 краін будзе прадстаўлена на Кітайскім міжнародным ЭКСПА спажывецкіх тавараў, паведаміў у сераду арганізатар мерапрыемства.
У пералік вядомых брэндаў ўвойдуць Swatch, Swarovski, Shiseido, Dell, Tesla і Coach.
ЭКСПА пройдзе з 7 па 10 мая ў г. Хайкоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Яго арганізатарамі выступяць Мінкамерцыі і ўрад гэтай правінцыі.
Выставачная плошча ЭКСПА складзе 80 тыс кв. метраў. У прыватнасці, 60 тыс. кв. метраў будзе выдзелена пад дэманстрацыю замежных тавараў: адзення, ювелірных вырабаў і прадуктаў харчавання, а таксама комплексных паслуг.
Ганаровым госцем ЭКСПА стане Швейцарыя.