Амерыканскія кампаніі з аптымізмам глядзяць на перспектывы бізнесу ў Кітаі

2021-03-11 15:09:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амерыканскія кампаніі ў Кітаі пазітыўна ставяцца да вядзення бізнесу ў 2021 годзе і чакаюць паляпшэння адносін паміж Пекінам і Вашынгтонам. Пра гэта сведчыць апытанне, апублікаванае Амерыканскай гандлёвай палатай ў аўторак.

Як паведаміла агенцтва “Блумберг”, у апытанні адзначаецца, што 81% рэспандэнтаў лічаць, што іх індустрыі будуць расці ў Кітаі ў бягучым годзе. Палова апытаных заявіла, што ў Кітаі паляпшаецца інвестыцыйнае асяроддзе, і толькі 12% лічаць, што яно пагаршаецца, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 2012 года.

З улікам таго, што Кітай лідзіруе ў аднаўленні эканомікі, а ў ЗША новая адміністрацыя, рэспандэнты праяўляюць асцярожны аптымізм у адносінах да росту бізнесу ў Кітаі, адзначаецца ў паведамленні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ