У Кітаі зробяць больш жорсткім пакаранне за злачынствы, звязаныя з ілжывымі судовымі разглядамі
Праваахоўныя органы Кітая і звязаныя з імі органы ўлады паабяцалі прыняць жорсткія меры ў дачыненні да ілжывых судовых разглядаў, каб падтрымаць судовую справядлівасць і аўтарытэт пры адначасовым прасоўванні сацыяльнай этыкі.
Вярхоўны народны суд, Вярхоўная народная пракуратура, Міністэрства грамадскай бяспекі і Міністэрства юстыцыі апублікавалі ў сераду звод кіруючых прынцыпаў па далейшым ўзмацненні пакарання за крымінальныя злачынствы, звязаныя з ілжывымі судовымі разглядамі.
Да злачынстваў фальшывага судовага разбору адносіцца разгляд грамадзянскіх спрэчак на аснове падробленых доказаў і сфабрыкаваных фактаў, а таксама ўзбуджэнне грамадзянскіх спраў у народных судах, якія вядуць да парушэння судовага парадку або сур'ёзнага ўшчамлення законных правоў і інтарэсаў іншых асоб.
Кіруючыя прынцыпы ўтрымліваюць пералік грамадзянскіх спраў, якія могуць быць звязаныя з ілжывымі судовымі разглядамі, уключаючы спрэчкі аб прыватным крэдытаванні, уласнасці і кантрактах. У дакуменце таксама гаворыцца пра тое, каб народныя суды і пракуратура надавалі асаблівую ўвагу такім справам.
У дакуменце таксама вызначаны меры пакарання, якія павінны прымяняцца ў дачыненні да работнікаў судовых органаў і адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у ілжывых разглядах.